Бацька хлопца з бензапілой: Гэта мог быць пабочны эфект ад прэпарата
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра 17-гадовага хлопца, які падазраецца ў забойстве ў суботу ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" ў Мінску бензапілой і сякерай адной жанчыны і ў нанясенні раненняў яшчэ дзвюм. Партал tut.by паразмаўляў з яго бацькам Валянцінам. Ён кажа, што не разумее, як гэта магло адбыцца з сынам, якога называе залатым дзіцём. Бацька лічыць, што прычына ўчынку Уладзіслава ў замежным прэпараце.
"У яго былі праблемы са скурай твару, таму ён камплексаваў, — расказаў Валянцін К. у інтэрв'ю tut.by. — Летам яму прапісалі моцнадзейны прэпарат. І ў яго здарыўся моцны пабочны эфект, ён паўплываў на псіхіку. Улад піў яго з лета. Да гэтага былі іншыя прэпараты, якія яму не дапамаглі. І лекар прызначыў гэты — швейцарскі".
Па словах бацькі, сыну не падабаліся ў сваёй знешнасці прышчы на твары.