Бацькам палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай далі спатканне з ёй

Ірына Слаўнікава / svaboda.org
Ірына Слаўнікава / svaboda.org

Бацькам палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай далі сустрэцца з ёй пасля разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе, паведамляе "Белсат".

Бацькі расказалі мужу Ірыны, што жанчына выглядае добра і пачуваецца бадзёра. Слаўнікава перакананая ў сваёй невінаватасці. Яна ўпэўненая, што яе асудзілі за журналісцкую дзейнасць.

Таксама журналістка падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам. Яна верыць, што хутка справядлівасць возьме верх.

Ірына Слаўнікава асуджаная на пяць гадоў за супрацу з тэлеканалам "Белсат", які ўлады Беларусі прызналі "экстрэмісцкім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі