Баль Deep in Vogue у Мінску. Фотарэпартаж

Баль Deep in Vogue у Мінску. Фотарэпартаж

У Мінску прайшоў штогадовы міжнародны баль Deep in Vogue. Ён праходзіць ужо пяты раз, збіраючы танцораў з Беларусі і блізкага замежжа, прычым штогод — з новай тэматыкай, у адпаведнасці з якой удзельнікі рыхтуюць касцюмы і нумары. Сёлета тэмай стаў фільм "5-ы элемент". Суддзёй была запрошаная зорка еўрапейскай Vogue-сцэны Кеёна з парыжскага вог-клана House of Revlon.

Vogue — гэта танцавальны стыль, у аснове якога мадэльныя, вычварныя позы і подыўмная паходка. Зарадзіўся ён у 70-я гады ў Нью-Ёрку і спачатку ўяўляў сабой парадзіраванне поз мадэляў з fashion-часопісаў, такіх як Vogue. Дапоўнены рухамі і музыкай у стылі House, Vogue ператварыўся ў паўнавартасны танец, які стаў папулярнай формай забавы нью-ёркскага ЛГБТ-андэграўнду. Людзі, чый сацыяльны статус не дазваляў думаць аб высокай модзе, змаглі па-сапраўднаму адчуць сябе зоркамі ва ўласных шоў, так званых Vogue-балах. Пасля выхаду ў 1990 годзе аднайменнага кліпа Мадонны Vogue выйшаў за межы андэграўнду і пачаў пранікаць у масавую танцавальную культуру ЗША і Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі