Бандурына: асабістая адказнасць кожнага за свой выбар, свае памылкі — мая ідэя
25 лютага ў эфіры Еўрарадыё — паэтка Крысціна Бандурына.
Такое адчуванне, што мы знаходзімся ў стане падлетка, які ўсё жыццё правёў у інтэрнаце з дрэнным дырэктарам. Але падлетак нарэшце вырас і зразумеў, што больш у гэтым інтэрнаце ён знаходзіцца не хоча. Толькі дырэктар, які дзяцей не лічыць за асоб, не хоча з гэтым мірыцца. І гэты наш сённяшні шлях вельмі натуральны — даказаць, што падлетак чагосьці варты, перакананая Крысціна Бандурына.
Пра тое, ці атрымаецца ў беларусаў даказаць сваю вартасць і здольнасць далей ісці сваёй дарогай без нагляду абрыдлага “дырэктара”, як нам не сапсавацца на гэтай дарозе сталення і чаму так важна браць адказнасць за кожны свой крок, кожны свой выбар і кожную сваю памылку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Бандурынай.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.