Бард з Ліды Сяргей Чарняк сустрэне Новы год за кратамі
Сяргей Чарняк
Бард з Ліды Сяргей Чарняк сустрэне Новы год за кратамі, паведамляе hpravy.org. За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Праваабаронцам стала вядома, што 59-гадовага Чарняка затрымалі яшчэ два тыдні таму наўпрост на працы. У суд яго везлі ў кайданках на падлозе службовага буса. Але адтуль у кардыялогію яго забрала хуткая дапамога — мужчыне стала кепска з сэрцам.
Пазней Сяргея Чарняка зноў затрымалі. У судзе Лідскага раёна яго адміністрацыйную справу 20 снежня разглядала суддзя Наталля Лобан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.