Барэц Саідаў пазмагаецца за алімпійскую бронзу, Магамедаў — выбыў
Беларускі барэц Ібрагім Саідаў, які выступае ў суперцяжкой вагавай катэгорыі (да 125 кг) прайшоў у суцяшальныя алімпійскія спаборніцтвы і пазмагаецца ў іх за бронзавую ўзнагароду. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што яго сапернік па ¼ фіналу турак Таха Акгюль змог выйсці ў фінал.
Першым сапернікам Саідава ў суцяшальных спарынгах стане мангольскі барэц-вольнік Чулуунбат Жаргалсайхан. Турнір пачнецца ў 22.00 паводле беларускага часу.
Што да іншага прадстаўніка Беларусі ў вольнай барацьбе, Амаргаджы Магамедава (да 86 кг), то ён выбыў з алімпійскіх спаборніцтвах. Яго сапернік, амерыканец Майкл Тборы Кокс, якому прадстаўнік Беларусі саступіў у 1/8 фіналу, не выйшаў у фінал.
Раней беларускія барцы атрымалі дзве алімпійскія ўзнагароды — Марыя Мамашук заваявала срэбра ў жаночых спаборніцтвах у катэгорыі да 63 кг, грэка-рымскаму барцу Джавіту Гамзатаву дасталася бронза сярод мужчын у катэгорыі да 85 кг.