Барысаўчанка адправіла саперніцы ў каханні порнаролік

42-гадовая жыхарка Барысава выбрала нестандартны спосаб маральнага ціску на жонку свайго каханага мужчыны. Яна адправіла саперніцы порнаролік праз Viber і дадала подпіс: “Пазнаеш?”. Вынаходлівая дама спадзявалася, што гэта дапаможа ёй канчаткова адваявац мужчыну ў законнай жонкі.

Аднак саперніца пайшла ў міліцыю. Адзінае, наконт чаго яна пераймалася, гэта тое, што мужа могуць прыцягнуць да адказнасці за распаўсюд парнаграфі — на той момант сямейная пара паспела памірыцца.

Цяпер на каханку завялі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Ёй пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі