БАТЭ можа зноў згуляць з "Іслаччу"
9 кастрычніка ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. БАТЭ можа зноў згуляць з "Іслаччу", якая нядаўна абыграла барысаўчан у чэмпіянаце Беларусі. Для гэтага ў 1/8 фіналу БАТЭ мусіць перамагчы "Гарадзею", паядынак пройдзе 17 лістапада. "Іслач" у 1/4 фіналу ўжо выйшла.
У іншых парах чвэрцьфіналу згуляюць "Дынама-Мінск" — "Слуцк", "Шахцёр" (Салігорск) — "Белшына" (Бабруйск), "Віцебск" — "Лакаматыў" (Гомель). Каманды правядуць па 2 матчы. Першыя з іх прызначылі на сярэдзіну сакавіка. Адзначым, што ў 1/4 фіналу прабіліся дзве каманды з першай лігі — "Белшына" і "Лакаматыў".