Баўмгертнера могуць перадаць Расіі пасля кампенсацыі нанесенай шкоды
Аб гэтым паведаміў кіраўнікам СМІ краін СНД кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка лічыць магчымай перадачу расійскаму боку гендырэктара ААТ "Уралкалій" Уладзіслава Баўмгертнера пасля кампенсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды, паведамляе "Інтэрфакс".
"Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не набралі больш шкоды, няхай нам кампенсуюць гэта", — заявіў Лукашэнка ў панядзелак, падчас сустрэчы з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД.
Уладзіслаў Баўмгертнер абвінавачваецца ў прычыненні матэрыяльнай шкоды Беларусі, а таксама нанясенні шкоды яе дзяржаўным інтарэсам. Папярэдне памер гэтай шкоды ацэньваецца ў суму 100 мільёнаў долараў.
Раней агучвалася магчымасць перадачы Баўмгертнера Расіі пасля ўзбуджэння там крымінальнай справы ў дачыненні да яго. Аднак калі справа была распачатая, Баўмгертнера расійскаму боку так і не перадалі. Зараз ён знаходзіцца ў Мінску, дзе адбывае хатні арышт на здымнай кватэры.
Фота: rferl.org