Баўмгертнер жыве ў трохпакаёвай кватэры з 4 аператыўнікамі

Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў расійскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басістаў. Па яго словах, арыштаванаму гендырэктару "Уралкалія" забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі.



Заўчора ў Мінск быў дастаўлены асабісты ліст ад маці Баўмгертнера беларускаму кіраўніку. Як кажа адвакат, гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, не працэсуальны дакумент. Басістаў не ведае, ці паўплываў гэты ліст на змяненне меры стрымання яго падабароннага.



Сама Таццяна Ягораўна прыбыла ў Мінск учора, бо паводле вуснай дамоўленасці ёй абяцалі сёння спатканне з сынам. Цяпер маці знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.



Нагадаем, што ў ноч на 26 верасня гендырэктара "Уралкалія" экстрана перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў арандаванай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ.


Фота — bnp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі