БАЖ: Спыніць знішчэнне беларускіх незалежных медыя!

БАЖ: Спыніць знішчэнне беларускіх незалежных медыя!

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды "зачысткі" недзяржаўных СМІ, якая адбываецца ў нашай краіне. 8 ліпеня быў заблакаваны сайт "Нашай нівы", у рэдакцыі і па месцы жыхарства супрацоўнікаў прайшлі ператрусы, затрыманыя галоўны рэдактар Ягор Марціновіч (да яго ў Следчы камітэт прыехала хуткая дапамога) і рэдактар Андрэй Скурко. Ператрусы прайшлі ў офісах недзяржаўных медыя ў Брэсце, Баранавічах, Оршы. Яшчэ да гэтага за кратамі ці пад хатнім арыштам знаходзіліся 25 супрацоўнікаў медыяарганізацый. Пасля сённяшніх падзей іх колькасць можа павялічыцца.

БАЖ лічыць, што "пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя". Арганізацыя  патрабуе "спыніць знішчэнне свабоднага слова ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі