Базу "дармаедаў" зможа паглядзець кожны жыхар Беларусі

Базу "дармаедаў" зможа паглядзець кожны жыхар Беларусі

Кожны жыхар Беларусі зможа атрымаць доступ да базы людзей, не занятых у эканоміцы. Сама база цяпер карэктуецца і павінна быць адкрытая 1 снежня. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, пішуць "Витебские вести". База даных "дармаедаў" будзе размешчаная на Адзіным партале электронных паслуг.

Як даведаліся журналісты партала tut.by, логін і пароль для доступу да гэтай базы выдадуць у службе "адно акно", прычым бясплатна.

У Адзіным партале электронных паслуг журналістам сказалі, што пакуль не ведаюць, ці могуць беларусы даведацца праз "адно акно" наконт сваёй прысутнасці ў гэтай базе. 

Дарэчы, для юрыдычных асоб у Беларусі ёсць такая новая электронная паслуга — у онлайн-рэжыме перадаваць звесткі пра наесльніцтва, занятае ў эканоміцы. Гэтая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца для стварэння базы "дармаедаў". 

Таксама разглядаецца варыянт, што беларусам будуць у жыроўках паведамляць, што яны трапілі ў базу не занятых у эканоміцы і абавязаныя аплачваць 100% за камунальныя паслугі.

Слухай больш навінаў у выніковай праграме "Петарда" за 19-23.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі