БДУ страціў адразу 629 пазіцый у рэйтынгу ўніверсітэтаў свету

БДУ страціў адразу 629 пазіцый у рэйтынгу ўніверсітэтаў свету

БДУ страціў адразу 629 пазіцый у рэйтынгу ўніверсітэтаў свету, складзеным вядомым агенцтвам Webometrics. Летась у яго было 487-е месца, сёлета — 1116-е. Такога падзення ў рэйтынгу ў Белдзяржуніверсітэта ніколі не было.

Цікава, што яшчэ за два дні да публікацыі рэйтынгу прэс-служба БДУ патлумачыла магчымае падзенне. Анансавалася, што Webometrics пры яго складанні "не будзе ўлічваць публікацыі буйных міжнародных калабарацый навукоўцаў". А звязана гэта з тым, што ў агенцтва няма аб'ектыўнай методыкі іх ацэнкі. Разглядалася толькі прысутнасць ВНУ ў інтэрнэце і цытуемасць публікацый. І аналітыкі БДУ прагназавалі "істотнае пераразмеркаванне месцаў" у рэйтынгу. Так і атрымалася. З беларускіх ВНУ найбольш пазіцый страціў БДУ.

Дзіўна, але тыя ж дзяржуніверсітэт у Санкт-Пецярбургу ці Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, не страцілі пазіцый у рэйтынгу, а падняліся. Падняўся з 2955 на 2839-е месца і Беларусі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі