БДУІР падняў кошт навучання: колькі давядзецца заплаціць студэнтам?
Кошт навучання для першакурснікаў вырасце прыкладна на 9% / pixabay
БДУІР падымае кошт навучання з 1 верасня 2022 года. Адпаведны загад рэктар універсітэта падпісаў 18 ліпеня. Колькі будзе каштаваць навучанне ў беларускай ВНУ, раскажа Еўрарадыё.
Самымі дарагімі для студэнтаў будуць два факультэты. Для навучання на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак студэнты першага і другога курсаў павінны будуць заплаціць 4,29 тыс. беларускіх рублёў за год. У гэтым навучальным годзе кошт быў прыкметна ніжэйшы — 3,9 тыс. рублёў у год. Гэта значыць, кошт навучання падняўся прыкладна на 9%.
Падобныя расцэнкі на навучанне на факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання. Там кошт года навучання для першакурснікаў таксама складзе 4,29 тыс. рублёў за год. Для старшакурснікаў навучанне будзе таннейшым.
Самы "бюджэтны" для першакурснікаў — факультэт камп'ютэрнага мадэлявання. Там кошт года навучання — 3,87 тыс. рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.