8 верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года. 

У гэтай бітве войска Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла ваяроў Маскоўскага княства, якія вялі наступ на беларускія тэрыторыі. 

Ці не ўпершыню ў гісторыі ў гэтай бітве князь Астрожскі выкарыстаў палявую артылерыю.

Аршанская бітва — адна з найбольш значных перамог войска Вялікага княства Літоўскага. Дзякуючы ёй ВКЛ здолела пераламіць ход вайны і спыніць утварэнне антыягелонскай кааліцыі ў Еўропе.

Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах. Дзяржаўнага статусу свята не набыло, але неафіцыйна святкавалася даволі шырока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.