Amnesty International "шкадуе" праз рэакцыю на даклад па Украіне

Наступствы расійскіх абстрэлаў у Ахтырцы / Reuters

Amnesty International зрабіла заяву аб скандальным дакладзе, дзе арганізацыя абвінавачвае ўкраінскіх вайскоўцаў у тым, што яны падвяргаюць рызыцы мірнае насельніцтва краіны.

"Amnesty International глыбока шкадуе аб болю і гневе, якія выклікаў наш даклад аб тактыцы вядзення баявых дзеянняў украінскімі вайскоўцамі", — гаворыцца ў лісце арганізацыі, якое яна накіравала Reuters.

Мэтай дакладу AI назвала "забеспячэнне абароны грамадзянскіх асоб". У арганізацыі падкрэслілі, што не ўскладаюць на Украіну адказнасць за "парушэнні, учыненыя расійскімі войскамі".

Даклад AI выклікаў крытыку не толькі ў Украіне, але і ў іншых краінах. Так, брытанская Times заявіла, што арганізацыя паўтарае тэзісы пуцінскай прапаганды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.