Азаранка і Сасновіч — у 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША

Тры беларускія тэнісісткі выйшлі ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША. Спачатку Арына Сабаленка (6-я ў сусветным рэйтынгу) абыграла амерыканку Кэйтрын Харысан (243) — 6:1, 6:3. Пасля Аляксандра Сасновіч (32) прайшла італьянку Элізебету Качарэта (99) — 6:2, 6:4. Вікторыя Азаранка (26) выйграла ў амерыканкі Эшлі Кругер (244) — 6:1, 4:6, 6:2.

Наступная саперніца Азаранка — украінка Марта Касцюк (65). Якраз з-за пазіцыі ўкраінскіх тэнісістаў нядаўна беларуску не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў ЗША ў падтрымку Украіны.

Сасновіч сустрэнецца з Джэсікай Пегула (8), а Сабаленка — з эстонкай Каяй Канэпі (34).

Ілья Івашка (73) на старце адкрытага чэмпіянату ЗША перамог амерыканца Сэма Куэры (287) — 4:6, 6:4, 7:6 (10:8), 6:3. Наступны сапернік — Хуберт Хуркач (10) з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.