Генштаб ЗСУ расказаў, як доўга ад Беларусі будзе сыходзіць ракетная пагроза

Часткі ракеты / ЗСУ

Генштаб ЗСУ заявіў, што пагроза ракетных абстрэлаў з боку Беларусі будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы, піша УНІАН са спасылкай на намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксея Громава.

Ён папярэдзіў аб магчымых правакацыях, у якіх сілы спецыяльных аперацый РБ могуць удзельнічаць разам з расійцамі або баевікамі прыватных ваенізаваных кампаній.

"Не выключаецца магчымасць ажыццяўлення сіламі падраздзяленняў спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь сумесна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і баевікамі прыватных вайсковых кампаній РФ узброеных правакацый", — сказаў Громаў падчас брыфінгу.

Украіна чакае правакацый у прыгранічных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У Кіеве мяркуюць, што іх мэтай можа быць стварэнне антываенных настрояў сярод беларусаў.

Імавернасць жа ўзброенага ўварвання з боку Беларусі па-ранейшаму ацэньваюць як нізкую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.