Кіраўнік МУС удакладніў, каго называе "дзіравымі"

"Я называю іх "дзіравымі". Гэта маё азначэнне. Некаторыя робяць сабе адтуліну, некаторыя выкарыстоўваюць яе не па прызначэнні... А ў некаторых дзіра ў адукацыі і выхаванні", — так ахарактарызаваў сваіх ідэалагічных праціўнікаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Заява прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ увечары 27 студзеня. Кіраўнік МУС заявіў, што бачыць задачу свайго ведамства ў тым, каб дбаць пра маральнасць.

На думку Шуневіча, галоўная задача яго ідэалагічных апанентаў — атрымаць "лайкі" ў сацсетках і гранты ад замежных куратараў. Міністр пацвердзіў, што гэтак ацэньвае ўсіх, хто выступае супраць вулічнай скульптуры гарадавога.

Дарэчы, словам "дзіравыя" на турэмным слэнгу называюць гомасэксуалаў. 

Больш навін за 27 снежня ў праграме “Петарда”