Мінчук купіў ката праз інтэрнэт і жорстка забіў яго, здымаючы на відэа

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 22-гадовага мінчука за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

11 жніўня ў міліцыю звярнуўся валанцёр з просьбай правесці праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёламі. У той дзень жыхары мінскага мікрараёна Сухарава паведамілі валанцёрам, што з кватэры аднаго з дамоў даносяцца крыкі жывёлы. Дзяўчаты прыехалі па названым адрасе, але дзверы ім ніхто не адчыніў. Тады яны пайшлі да смеццевых кантэйнераў, дзе пабачылі труп ката.

Выкліканая следча-аператыўная група правяла агляд, дапытала сведкаў. Па смерці жывёлы прызначаная судова-ветэрынарная экспертыза, якая называе прычыны.

Следчым хлопец прызнаўся, што два месяцы таму купіў ката на інтэрнэт-пляцоўцы, а цяпер забіў яго. Свае дзеянні малады чалавек здымаў на відэа.

У сацсетках пішуць, што гэта не першае падобнае дзеянне з боку мінчука. 

Цяпер хлопцу прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.