На Рамзана Кадырава падалі заяву з патрабаваннем пачаць крымінальную справу

"Новая газета" падала ў Следчы камітэт Расіі заяву на Рамзана Кадырава. Крымінальную справу супраць кіраўніка Чачні патрабуюць пачаць за тое, што ён назваў "тэрарыстамі" журналістку выдання Алену Мілашыну і ўдзельніка Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ Ігара Каляпіна.

На думку Кадырава, Каляпін і Мілашына — "памагатыя тэрарыстаў", якія "зарабляюць на тэме Чачэнскай Рэспублікі і чачэнцаў, распрацоўваючы сцэнары і нашэптваючы на вуха сваім персанажам тэксты і паводзіны".

Нядаўна кадыраўцы ў Ніжнім Ноўгарадзе ўварваліся ў кватэру федэральнага суддзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева і выкралі яго жонку Зарэму Мусаеву. Янгулбаеў і Мусаева — бацькі юрыста Абубакара Янгулбаева, экс-супрацоўніка паўночнакаўказскага філіяла "Камітэта супраць катаванняў". Менавіта з яго дзейнасцю звязваюць выкраданне Мусаевай праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.