На расійскага блогера пачалі крымінальную справу за крытыку Лукашэнкі

Блогер Леанід Кудзінаў з Краснадара стаў падазраваным па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады ў Расіі. А нагодай стала крытыка ў бок Аляксандра Лукашэнкі, піша The Insider.

Паводле версіі следства, Кудзінаў размясціў на YouTube-канале відэаролік пра беларускія пратэсты лета 2020 года. Зрабіў ён гэта, як паведамляецца, з мэтай "дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь" і "наўмыснага прыніжэння гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы".

Беларускія сілавікі пачалі на яго крымінальную справу ў лістападзе 2021 года ў Гомелі. Потым яе перадалі ў аддзел Следчага камітэта Расіі па Прыкубанскай акрузе Краснадара.

Адвакат Кудзінава Міхаіл Беньяш кажа, што гаворка ў справе ідзе не толькі пра абразу Лукашэнкі, але і пра абразу беларускага суддзі і міліцыянтаў. "Атрымліваецца, іх крытыка з'яўляецца абразай ўлады ў Расіі", — канстатуе абаронца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.