Сабаленка не выйшла ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША

Арына Сабаленка не выйшла ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША. У паядынку 1/2 фіналу беларуская тэнісістка, 6-я ў сусветным рэйтынгу, саступіла першай ракетцы свету Іге Свёнтак з Польшчы — 6:3, 1:6, 4:6. Ён працягваўся 2 гадзіны і 12 хвілін.

Сёлетняе выступленне Сабаленка на US Open найлепшае за ўсю яе кар'еру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.