Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу US Open, Азаранка і Івашка выбылі

Арына Сабаленка (6-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал US Open. У 1/8-й беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Даніэль Колінз (19) — 3:6, 6:3, 6:2. Наступная саперніца — чэшка Караліна Плішкава (22), якая прайшла Вікторыю Азаранка (26) — 7:5, 6:7(5:7), 6:2.

У 1/8 фіналу развітаўся з адкрытым чэмпіянатам ЗША Ілля Івашка (73), які ва ўпартай барацьбе саступіў Яніку Сінеру (13) з Італіі — 1:6, 7:5, 2:6, 6:4, 3:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.