Сахашчык, Ціманоўская, Лебядок — стала вядома, каго Лукашэнка пазбавіў званняў

Валерый Сахашчык / кадр з відэа

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб пазбаўленні званняў больш як 80 экс-сілавікоў.

Сярод іх — палкоўнік запасу Валерый Сахашчык і ягоны сын маёр запасу Аляксандр Сахашчык, спартоўка Крысціна Ціманоўская — прапаршчык унутранай службы запасу, вайсковы аналітык Андрэй Паротнікаў — капітан міліцыі запасу, прапаршчык міліцыі запасу Павел Кулажанка, вайсковы аналітык Ягор Лебядок — старшы лейтэнант запасу, юрыст 1-га класа Яўген Бабак.

Як паведамляла Еўрарадыё, пад указ аб пазбаўленні званняў трапілі нават былыя сілавікі, якія знаходзяцца ў адстаўцы або запасе дзесяць і больш гадоў. Падставай для гэтага стаў пераход сілавікоў у апазіцыю да рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.