У топ-30 сусветнага рэйтынгу — тры беларускі

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала новы сусветны рэйтынг. 

Лідарства ў ім трымае пераможца US Open польская тэнісістка Іга Свёнтэк — у яе 10 365 балаў. Прадстаўніца Тунісу Онс Жабер, якая таксама выйшла ў фінал турніру, займае другое месца. Праўда, у яе амаль удва менш балаў — 5090. Замыкае тройку лідараў эстонка Анет Кантавейт з 4300 баламі. 
 
Беларуска Арына Сабаленка, якая дайшла на US Open да паўфіналу, апусцілася з шостага месца на сёмае. Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу 21-е месца (было 26-е), а Аляксандра Сасновіч — 30-е (было 32-е).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.