З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанула 80 чалавек

З загінулых на вадзе 9 — непаўналетнія / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Восемдзесят чалавек патанулі ў Беларусі з пачатку купальнага сезона, з іх 9 былі непаўналетнімі, расказалі ў МУС.

Наперадзе — спякотныя выходныя, будзьце вельмі асцярожныя на вадзе. Спецыялісты просяць сярод іншага уважліва азнаёміцца са спісам забароненых для адпачынку пляжаў. Іх усе можна ўбачыць на интеррактивной карце. За купанне ў забароненых месцах беларусаў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. З пачатку купальнага сезона складзена ўжо больш за 3,5 тысяч такіх пратаколаў.

За гэты тыдзень спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы абследавалі больш за 300 зон адпачынку. А вось тут можна паглядзець, ці не трапіў на тыдні у спіс забароненых ваш любы пляж.

Адпраўляючыся ў гарачыя выходныя помніце і пра небяспеку алкаголю на пляжы. З пачатку купальнага сезона за алкаголь у грамадскім месцы аштрафавалі ўжо больш за 5,5 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.