Журналіст BBC, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, іграе Купалінку на фартэпіяна

Стыў Розенберг іграе на фартэпіяна / скрыншот з відэа​

Журналіст BBC Стыў Розэнберг, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі на мінулым тыдні, сыграў на фартэпіяна мелодыю беларускай песні "Купалінка". Відэазапіс з выкананнем мелодыі ён выклаў у сябе ў Twitter.

Нагадаем, на мінулым тыдні тэлеканал BBC апублікаваў інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам. Інтэрв'ю атрымала шырокі водгук у аўдыторыі, у тым ліку і з-за бесстаронняй манеры журналіста задаваць пытанні. Так, журналісты палічылі, што за 24 хвіліны размовы Лукашэнка сарваўся 14 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.