Беларусь адкрыла ў Іспаніі амбасаду, для якой яшчэ не знайшлі будынак

Беларусь адкрыла ў Іспаніі амбасаду, для якой яшчэ не знайшлі будынак

16 снежня Беларусь урачыста адкрыла дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Іспаніі. Ад імя амбасадара Паўла Латушкі быў праведзены прыём, на які завіталі больш за сто гасцей: дыпламаты, акрэдытаваныя ў Мадрыдзе, іспанскія палітыкі і бізнесмены, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Аднак на сайце беларускага МЗС Іспанія дагэтуль застаецца шэрай плямай:

Беларусь адкрыла ў Іспаніі амбасаду, для якой яшчэ не знайшлі будынак
Скрыншот з сайта МЗС.

Ні адраса, ні тэлефона амбасады ні на сайце МЗС, ні дзе-небудзь у інтэрнэце ў Еўрарадыё знайсці не атрымалася. Чаму так? І куды звяртацца турысту-беларусу, які, напрыклад, згубіў пашпарт?

"Яшчэ не знайшлі будынак для амбасады, таму кантактных звестак у нас пакуль няма, — растлумачылі Еўрарадыё на гарачай лініі Міністэрства замежных справаў. — Таму трэба будзе звяртацца ці ў амбасаду ў Францыі, якая акрэдытаваная і на Іспанію таксама, ці ў расійскую амбасаду". І дадалі, што пакуль што ў амбасадзе (атрымліваецца, віртуальнай) працуе толькі адзін чалавек.

Кіраўнік прэс-службы МЗС Дзмітрый Мірончык удакладніў: калі амбасада Беларусі ў Мадрыдзе пачне выконваць консульскія функцыі, міністэрства знойдзе спосаб паведаміць пра гэта. У тым ліку і вылучыўшы Іспанію колерам на сваім сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі