Беларусь будзе абараняць інтарэсы БМЗ у антыдэмпінгавым расследаванні Еўрасаюза

Беларусь будзе абараняць інтарэсы БМЗ у антыдэмпінгавым расследаванні Еўрасаюза

Дзяржава будзе ўдзельнічаць у абароне інтарэсаў Беларускага металургічнага завода падчас антыдэмпінгавага расследавання, якое арганізаваў Еўрасаюз. Пра гэта 3 красавіка ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці беларускага МЗС Раман Собалеў.

Собалеў: "Бліжэйшым часам Рэспубліка Беларусь, МЗС заявяць сябе ў якасці зацікаўленага боку. Нашы вытворцы, наколькі мне вядома, таксама гатовыя досыць актыўна адстойваць свае інтарэсы. Мы разумеем, як трэба дзейнічаць".

Прадстаўнік МЗС паведаміў, што антыдэмпінгавыя расследаванні — для Беларусі не новая рэч. Па словах Собалева, яшчэ на пачатку гісторыі незалежнай Беларусі праводзіліся антыдэмпінгавыя расследаванні ў адносінах да беларускіх калійных угнаенняў.

Як паведамлялася раней, 31 сакавіка Еўракамісія пачала антыдэмпінгавае расследаванне супраць Беларускага металургічнага завода па гарачакачанай арматуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі