Беларусь і Расія не могуць узгадніць тытунёвыя акцызы

Беларусь і Расія не могуць узгадніць тытунёвыя акцызы

18 снежня савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) мусіцў разгледзіць праект дакумента аб гарманізацыі акцызаў. Але чаканага савета хутчэй за ўсё не адбудзецца, кажуць ў прэс-службе камісіі.

Прычына ў тым, што Беларусь і Расія не могуць прыняць агульных умоваў пагаднення, паведамляе выданне “Камерсант”.

Беларусь прапануе зафіксаваць магчымасць зніжаць у два разы індыкатыўныя стаўкі акцызу на цыгарэты першай цэнавай катэгорыі. А Расія выступае супраць гэтага, бо асцерагаецца росту нелегальнага рынку.

Гарманізацыя акцызаў неабходная для ліквідацыі “ператокаў” тытунёвай прадукцыі з суседніх краін. Па дадзеных кампаніі Nielsen, 30,08% пачкаў цыгарэт, якія прадаюцца ў Расіі без выплаты падатку, вырабленыя беларускай Гродзенскай фабрыкай. Агульная доля нелегальных цыгарэт у Расіі вырасла ў 2015 годзе ў паўтара раза і дасягнула 2,7%.

Фота: verge.zp.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі