Беларусь і Расія створаць наднацыянальны падатковы камітэт
Сцягі Беларусі і Расіі / Reuters
Беларусь і Расія створаць наднацыянальны падатковы камітэт. Гэта прадугледжана дагаворам з Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках, піша БЕЛТА. Камітэт будзе адсочваць выкананне бакамі вызначаных дамоўленасцей. Паводле дагавора ўскосныя падаткі — ПДВ і акцызы — у Беларусі і Расіі павінна прыйсці да агульнага назоўніка.
Нагадаем, дагавор з Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках быў падпісаны ў кастрычніку 2022 года, ратыфікаваны абедзвюма палатамі беларускага парламента. А 12 студзеня гэтага года Закон аб ратыфікацыі дагавора падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.