Беларусь і Расія выставяць больш за ўсё экспанатаў на "Мілекс-2017"
У Мінску з 20 па 22 траўня пройдзе традыцыйная міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі "Мілекс-2017". Найбольшую колькасць экспанатаў на ёй прадставяць Беларусь (як гаспадыня) і Расія, перадае ТАСС.
Агулам у выставе паўдзельнічаюць каля 150 кампаніяў з шасці дзяржаваў.
Расія пакажа 411 экспанатаў, сярод якіх 35 узораў узбраенняў. На выставу з Расіі прывязуць у выглядзе мадэляў і макетаў знішчальнікі Су-35 і МіГ-29М2, вучэбна-баявы самалёт Як-130, ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД, баявы разведвальна-ўдарны верталёт Ка-52, ваенна-транспартныя верталёты Мі-17В-5 і Мі-171Ш. Таксама на выставе будуць паказаныя бранятанкавая тэхніка і сродкі супрацьпаветранай абароны: мадэрнізаваны танк Т-90С, баявая машына агнявой падтрымкі, бронетранспарцёр БТР-80 / 82А, баявая машына пяхоты БМП-3М і разнастайныя ракетныя комплексы.
Паведамляецца, што выставу наведаюць 55 афіцыйных дэлегацый з 27 краінаў.