Беларус кантрабандай вёз у Польшчу парэшткі старажытных жывёл

Кантрабандныя парэшткі дагістарычных жывёлаў

Кантрабандныя парэшткі дагістарычных жывёлаў / lubelskie.kas.gov.pl

Люблінскія мытнікі выявілі незвычайную кантрабанду ў беларуса, які ехаў у Польшчу. Мужчынка без дэкларацыі вёз скамянелыя парэшткі марскіх жывёл юрскага і ардовікскага перыядаў, біўні маманта і рэдкі прыродны мінерал.

На памежным пераходзе ў Тэрэспалі мытнікі выявілі ў багажніку аўто 14 зрэзаў біўняў шарсцістага маманта ў вельмі добрым стане. На думку спецыялістаў, гэта сведчыць, што паходзяць яны з зоны вечнай мерзлаты — хутчэй за ўсё з Якуціі. Кавалкі ад 6,3 см да 10,3 см у даўжыню і ад 5,5 см да 9 см у шырыню ацэньваюцца ў 9,6 тысячы злотых.

Таксама ў машыне знайшлі астанкі трох трылабітаў — вымерлых марскіх членістаногіх, захраслых у вапняку. Яны, верагодна, паходзяць з раёна ракі Волхаў Ленінградскай вобласці Расіі. Адзін з іх дасягае 8 см у даўжыню. Эксперты ацэньваюць кошт знаходкі ў 4,7 тысячы злотых.

Яшчэ адной знаходкай сталі парэшткі двух аманітаў — вымерлых галаваногіх малюскаў. Яны, верагодна, паходзяць з Разанскай вобласці Расіі. Іх кошт ацэньваецца ў 1,5 тыс. злотых.

Апошняй знаходкай стаў рэдкі мінерал уваравіт — разнавіднасць гранату смарагдава-зялёнага колеру. Хутчэй за ўсё ён паходзіць з Урала ацэньваецца прыкладна ў 800 злотых.

На беларуса пачалі крымінальную справу за кантрабанду. 

Беларус кантрабандай вёз у Польшчу парэшткі старажытных жывёл
Кантрабандныя парэшткі дагістарычных жывёлаў / lubelskie.kas.gov.pl
Беларус кантрабандай вёз у Польшчу парэшткі старажытных жывёл
Кантрабандныя парэшткі дагістарычных жывёлаў / lubelskie.kas.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі