Беларусь ліквідавала запазычанасць за пастаўкі расійскага газу — $726,2 млн

Беларусь ліквідавала запазычанасць за пастаўкі расійскага газу — $726,2 млн

Беларусь цалкам ліквідавала запазычанасць за пастаўкі расійскага газу ў 2016-2017 гадах — 726,2 млн долараў. Пра гэта ў чацвер паведамляе “Газпрам”. Такім чынам беларускі бок выканаў умову пачатку рэалізацыі дамоўленасцяў з Расіяй.

Як вядома, Беларусь лічыла кошт на расійскі газ несправядлівым і з мінулага года стала плаціць у аднабаковым парадку меншую суму. Масква пачала падлічваць беларускі доўг, які ў Мінску не прызнавалі. Усе канфліктныя пытанні ў нафтагазавай сферы былі знятыя пасля нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Урады атрымалі адпаведныя даручэнні. У выніку 13 красавіка расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў аб’явіў па выніках перамоваў дэлегацый Беларусі і Расіі пра прынятыя рашэнні па нафце і газе. Па яго словах, для рэалізацыі пагадненняў Беларусь павінна заплаціць доўг. Як бачым, гэта было аператыўна выканана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі