Беларус на судзе заявіў, што лічыў марш 2020-га падтрымкай Лукашэнкі

Марш у Гродне 

Марш у Гродне  / t.me/viasna96

Два гады "хіміі" прысудзілі гродзенскаму слесару Мікіту Машуту за ўдзел у пратэстах, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Прысуд вынеслі 5 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Да суд гродзенца трымалі пад вартай.

На судзе мужчына сваю віну не прызнаў. Ён заявіў, быццам думаў, што шэсце, у якім ён удзельнічаў, адбываецца ў падтрымку Лукашэнкі. Пры гэтым ён меў пры сабе бел-чырвона-белы сцяг.

Суд не паверыў слесару.

З матэрыялаў справы вядома, што фотаздымак Мікіты з нацыянальным сцягам на праезнай частцы знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі