Беларусь наведае генеральны сакратар АБСЕ
Ламберта Заньер прыедзе ў нашу краіну 15 чэрвеня.
15-16 чэрвеня Беларусь наведае генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык.
Паводле яго слоў, у Беларусь прыедзе і дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк.
Падчас візіту запланаваныя афіцыйныя сустрэчы, у тым ліку і ў МЗС Беларусі. Будзе абмеркаваная сітуацыя ў рэгіёне, а таксама стан і перспектывы супрацоўніцтва нашай краіны і АБСЕ, інфармуе РІА "Новости".
Фота: ria.ru