Беларусь не бачыць небяспекі ў тым, што Літва знізіць прапускную здольнасць ЛЭП

У Літве лічаць БелАЭС небяспечнай / Itar-Tass / Scanpix​
У Літве лічаць БелАЭС небяспечнай / Itar-Tass / Scanpix​

Рашэнне Літвы зменшыць прапускную здольнасць транспамежных ліній электраперадачы не  паўплывае на энергасістэму Беларусі, запэўнівае Мінэнерга.

Літва неаднаразова заяўляла пра тое, што мае намер абмежаваць камерцыйныя пастаўкі электраэнергіі праз транпамежныя ЛЭП з Беларуссю. Таму гэтае рашэнне было чаканым, хоць беларускія энергетыкі пакуль не атрымалі афіцыйнага паведамлення ад літоўскага боку, паведамілі ў Міністэрстве.

У панядзелак Дзяржаўная рада па рэгуляванні энергетыкі Літвы ўхваліла зніжэнне максімальнай прапускной здольнасці электрасетак з Беларусі.

Літва мае намер не дапусціць на свой рынак непасрэдных паставак электраэнергіі з БелАЭС, якую ў Вільні лічаць небяспечнай.

У краіне таксама прынятыя меры для таго, каб беларуская электраэнергія не трапіла ў нацыянальную энергасістэму ў межах яе імпарту з Расіі праз Латвію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі