Беларусь не ставіць тэрміны па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Беларусь не ставіць тэрміны па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Беларусь працягвае перамовы аб лібералізацыі візавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў на міжнароднай канферэнцыі "Эканамічная бяспека ў глабалізаваным свеце", якая праходзіць у рамках экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог". 

"Мы спакойна працуем над адпаведнымі пагадненнямі. Спатрэбіцца нейкі час на ліквідацыю тэхнічных пытанняў, якія прысутнічаюць ў парадку дня. Я не рабіў бы трагедыі ці не ставіў бы нейкія канкрэтныя тэрміны адносна спрашчэння візавага рэжыму. Мы працуем над гэтым", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка беларускай дыпламатыі.

Разам з тым ён паведаміў, што Беларусь гатовая разгледзець паслабленне візавага рэжыму з ЗША на ўзаемнай аснове. Па словах Макея, калі будуць нейкія прапановы на гэты конт, афіцыйны Мінск гатовы іх разгледзець.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі