Беларусь не ўвайшла ў свежы топ-100 міжнародных прадаўцоў зброі
Сваю чарговую штогадовую справаздачу пра міжнародны гандаль зброяй і рынак узбраенняў апублікаваў Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблем міру (SIPRI).
59% рынку узбраненняў прыпадае за ЗША. У Расіі, якая займае другое месца, — толькі 8,6%. Прычым у параўнанні з 2017 годам расійскія кампаніі страцілі 0,4% рынка. Трэцяе месца ў спісе лідараў займае Вялікабрытанія (8,4%).
Таксама ў дакладзе ёсць звесткі па найбуйнейшых кампаніях, якія займаюцца экспартам зброі. Большасць з іх — са Злучаных Штатаў. У першую дзясятку ўвайшлі пяць амерыканскіх карпарацыяў на чале з Lockheed Martin Corp. Таксама ў топ-10 трапілі брытанская BAE Systems, еўрапейская Airbus Group, італьянская Leonardo, расійскі "Алмаз-Антэй" і французская Thales.
Прадстаўнікі Беларусі (канцэрн "Дзяржкамваенпрам") у топ-100 не трапіў.
Аднак акрамя Расіі (агулам 10 кампаніяў) у спісе экспарцёраў зброі ёсць украінскі "УкрАбаронПрам" (71-е месца) і польская PGZ (74).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.