Беларусь падала заяву, каб стаць сябрам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Беларусь подала заявку на членство в Шанхайской организации сотрудничества

Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін пацвердзіў, што Беларусь падала заяву, каб далучыцца да арганізацыі, піша пакістанскае агенцтва Urdu Point, спасылаючыся на Sputnik.

Зараз у ШАС восем паўнапраўных чальцоў: Індыя, Пакістан, Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Арганізацыя гатова пачаць патрэбныя юрыдычныя працэдуры для афармлення паўнапраўнага сяброўства Беларусі.

"Сапраўды, Беларусь ужо афіцыйна падала заяву на далучэнне да ШАС у якасці паўнапраўнага сябра", — сказаў Чжан падчас брыфінгу.

Цяпер у ШАС старшынюе Узбекістан. У панядзелак міністр замежных спраў краіны Уладзімір Нораў заявіў, што просьба Беларусі пра ўступ у арганізацыю ўжо скіравана краінам-чэлесам ШАС. Як ён кажа, працэс уступу можа пачацца на саміце ў Самаркандзе, які прызначаны на верасень гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі