Беларусь пакуль не можа аднавіць аб'ёмы знешнегандлёвага абароту
Паказчыкі імпарту пакрысе паляпшаюцца , але за кошт спажывецкага сегмента / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Абарот знешняга таварнага гандлю Беларусі ў кастрычніку 2022 года апынуўся на 3,3% ніжэй за леташні, гаворыцца ў справаздачы ЕАБР са спасылкай на дадзеныя Белстата. Пры гэтым экспарт у вартасным выражэнні скараціўся на 5,5%, імпарт — на 1% (гэта розніца год да года). "Істотную падтрымку экспарту працягвае аказваць курсавы фактар", — кажуць эксперты.
У апошнія месяцы запаволілася падзенне імпарту. У банку кажуць нават пра аднаўленне паказчыкаў у вартасным выражэнні. Калі ў ліпені падзенне імпарту складала 15,4% г/г, у жніўні — 12,6% г/г, у верасні — 8,7% г/г, то ў кастрычніку — толькі 1%. Пры гэтым эксперты мяркуюць, што аднаўленне імпарту ідзе пераважна ў спажывецкім сегменце. Пастаўкі інвестыцыйных тавараў у Беларусь у вартасным выражэнні за 9 месяцаў зменшыліся амаль на 29%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.