Беларус склаў лагатып II Еўрапейскіх гульняў з пластыкавых накрывак

Беларус склаў лагатып II Еўрапейскіх гульняў з пластыкавых накрывак

Аляксандр Дземідовіч з аграгарадка Крулеўшчына Докшыцкага раёна склаў з пластыкавых накрывак лагатып II Еўрапейскіх гульняў. Як пішуць "Витебские вести", на такую працу яму спатрэбілася два тыдні і 5187 накрывак адпаведных колераў.

Пано атрымалася вялікім — 1,7х2,8 м. Мужчына працаваў над яго стварэннем не адзін — дапамагалі дочкі. Пяцігадовая Арына шукала накрыўкі патрэбных колераў, а 12-гадовая Дар'я дапамагала мацаваць. 

Дарэчы, накрыўкі для пано ў сям'і Дземідовічаў пачалі збіраць яшчэ летась.

Твор выставілі ў Бягомлі на ўзбочыне дарогі Мінск — Віцебск каля АЗС №18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі