Беларус скраў у краме Беластока касметыку і вопратку на амаль тысячу долараў
Беласток / pixabay.com
У адным з гандлёвых цэнтраў Беластока (Польшча) мужчына спакаваў у кошык адзенне і касметыку, зняў з іх магнітную абарону і паййшаў на вуліцу. Ахоўнікі, якія заўважылі гэта, паспрабавалі яго затрымаць. Аднак зламыснік кінуў кошык і ўцёк, піша bialystok.se.pl.
На дапамогу ахове прыйшлі паліцыянты, якія былі непадалёк. Яны затрымалі мужчыну. Выявілася, што гэта 40-гадовы беларус.
Ён скраў тавары на суму больш за чатыры тысячы злотых (каля 1000 долараў). Частку тавару ён здолеў забраць з сабой пры ўцёках.
Мужчыну ўзялі пад варту, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.