Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд 400 млн долараў

Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд 400 млн долараў

Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд 400 млн долараў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Паводле яго слоў, у планах на 2019 год рэфінансаваць 1 мільярд долараў "па лініі беларуска-расійскага супрацоўніцтва". Гэтае пытанне абмяркоўваецца з расійскім бокам, інфармуе БЕЛТА.

На 21 верасня запланаваная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі з удзелам кіраўніцтва ўрадаў. На ёй, як чакаецца, абмяркуюць пытанні прадастаўлення нашай краіне шостага і сёмага траншаў крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, агульная сума складае 400 млн долараў. Гэты крэдыт складае 2 млрд долараў, пяць траншаў Беларусь раней атрымала, гэта $1,6 млрд. Шосты транш чакаўся ў канцы 2017-га, але яго затрымалі аж да восені 2018 года. Яго абяцаюць адправіць на працягу месяца, інфармуе партал tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі