Беларус спрабаваў абрабаваць супрацоўніцу абменніка на польска-беларускай мяжы

Беларус спрабаваў абрабаваць супрацоўніцу абменнік на мяжы / dziennikwschodni.pl
Беларус спрабаваў абрабаваць супрацоўніцу абменнік на мяжы / dziennikwschodni.pl

На Беласточчыне затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў абрабаваць абменнік на беларуска-польскай мяжы, піша Dziennik Wschodni.  

Інцыдэнт з рабаваннем адбыўся летась у Тэрэспалі. Мужчына напаў на супрацоўніцу абменнага пункта, калі яны вярталася дадому пасля працы. Зламыснік сеў у яе машыну і паспрабаваў забраць сумачку, у якой была вялікая сума грошай. Жанчына змагла даць адпор, а нападнік уцёк.

Амаль год паліцыя шукала зламысніка. Калі яго затрымалі, мужчына спярша адмаўляў, што мае нейкае дачыненне да рабавання. Але яго датычнасць да злачынства пацвердзілі спецыялісты судова-медыцынскай лабараторыі.

Зламыснікам аказаўся 38-гадовы беларус. Раённы суд Бяла-Падляскі ўзяў мужчыну на тры месяцы пад варту. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі