Беларусь у ААН прагаласавала супраць рэзалюцыі па заканчэнні вайны ва Украіне
Сцяг ААН / pixabay.com
На спецыяльнай сесіі Генасамблеі ААН 23 лютага большасць удзельнікаў падтрымала рэзалюцыю, якая заклікае да "ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне" і поўнага вываду з яе расійскіх войскаў. Гэты дакумент падтрымала 141 краіна з 193.
Супраць рэзалюцыі прагаласавалі прадстаўнікі сямі краін — Беларусі, Малі, Нікарагуа, Расіі, Сірыі, Паўночнай Карэі і Эрытрэі. Яшчэ 32 дзяржавы (у тым ліку Індыя і Кітай) устрымаліся.
У адпаведнасці з міжнародным правам рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН не маюць абавязковай сілы.
Вынікі галасавання рэзалюцыі ААН
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.