Беларус Ягор Філіпенка перайшоў з “Малагі” ў ізраільскі “Макабі”
Беларускі футбаліст Ягор Філіпенка, які гуляе ў зборнай краіны на пазіцыі абаронцы, перайшоў з іспанскай “Малагі” ў ізраільскі “Макабі” з Тэль-Авіва. Кантракт разлічаны на два гады, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ізраільскага клуба.
Пры гэтым 28-гадовы футбаліст не будзе лічыцца легіянерам: яго бабуля апошнія 50 гадоў жыла ў Ізраілі. У бліжэйшыя дні клуб пачне ўсе неабходныя працэдуры, каб Філіпенка лічыўся ізраільскім футбалістам.
Апроч “Малагі” Філіпенка гуляў за барысаўскі БАТЭ, расійскія каманды “Спартак”, “Томь”, “Сібір”. Яго новы клуб “Макабі” летась заняў другое месца ў чэмпіянаце Ізраілю.