Беларусь забараніла рээкспарт у Расію жаночых пракладак з Украіны

Беларусь забараніла рээкспарт у Расію сродкаў асабістай гігіены для жанчын, зробленых фірмай “Проктэр энд гембл Украіна”. Адпаведнае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з пастановай галоўнага санітарнага лекара Беларусі Ігара Гаеўскага. Пракладкі, тампоны і іншыя аналагічныя вырабы прызнаныя неадпаведнымі гігіенічным патрабаванням.

Такім чынам, Беларусь забараняе ўвоз гэтай прадукцыі ў Расію, а таксама вываз з тэрыторыі рэспублікі ў Расію з 9 траўня.

Мытны камітэт будзе накіроўваць гэтыя тавары на санітарна-каранцінны кантроль, шэрагу ведамстваў даручылі ўзмацніць нагляд за ўкраінскімі гігіенічнымі сродкамі і не дапускаць іх паступлення ў Расію.

На таварасуправаджальных дакументах будуць ставіць адзнаку “Вываз з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю для далейшай рэалізацыі забаронены”. Санітарным лекарам у рэгіёнах даручылі зрабіць адбор пробаў гэтай прадукцыі, а ў выпадку выяўлення фактаў парушэння патрабаванняў санітарных нормаў ім даручана прымаць “вычарпальныя захады”, паведамляе Interfax.by

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі