Беларусь захоўвае лідарства па інфляцыі сярод краін былога СССР
За першыя 9 месяцаў гэтага года спажывецкія кошты ў Беларусі ўзраслі на 10%.
На другім месцы — Расія (4,7%), на трэцім — Казахстан (3,3%). Далей ідуць Арменія (3,2%), Таджыкістан і Эстонія (па 2,8%), Малдова (2,3%), Кыргызстан (1,6%), Літва (0,8%) і Азербайджан (0,3%).
У чатырох краінах былога СССР кошты знізіліся: Латвія (0,4%), Украіна (0,6%), Грузія (1%), Туркменістан (1,7%). Няма звестак па Узбекістане. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы кошты ў студзені-верасні падвысіліся на 2,4%, паведамляе БелаПАН.